Да групы сістэмнай значнасці I аднесеныя «Беларусбанк», «Белаграпрамбанк», «Прыёрбанк», «Сбербанк», «Банк БелВЭБ», «Белінвестбанк».
Да групы сістэмнай значнасці II — «Белгазпрамбанк», «Альфа-Банк», «Банк ВТБ (Беларусь)», «МТБанк, «Банк Дабрабыт».
Усяго ў Беларусі 23 банкі.
У паведамленні Нацбанка зазначаецца, што на працягу 2022 года банкам, аднесеным да ліку сістэмна значных, неабходна забяспечыць выкананне нарматываў дастатковасці нарматыўнага капіталу, значэнне якіх вызначаецца з улікам буфера-сістэмнай значнасці. Акрамя таго, у названых банках радай дырэктараў (назіральнай радай) з ліку яго членаў і работнікаў банка павінен быць сфармаваны камітэт па ўзнагароджаннях, які ўзначальваецца незалежным дырэктарам.





