Апублікаванае ФОТА першай лэдзі Туркменістана. Яна раней ніколі не з’яўлялася ў СМІ
Турэцкія СМІ апублікавалі фота Агулгерэк Бердымухамедавай. Сумеснае фота з удзелам прэзідэнтаў Туркменістана і Турцыі, а таксама іх жонак было зробленае падчас візіту Эрдагана ў Ашхабад 27 лістапада.
Гурбангулы Бердымухамедаў на экранах тэлебачання і ў СМІ звычайна з'яўляецца адзін, яго жонку туркменскія выданні ніколі не паказваюць. На сямейных фота, як правіла, прадстаўленыя яго сын, дочкі і ўнукі.
Шырокай публіцы невядомыя простыя факты пра Агулгерэк Бердымухамедаву, колькі ёй гадоў і чым яна займаецца. У замежныя паездкі Бердымухамедаў жонку не бярэ.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ