— Чалавек здзейсніў тут злачынства, з'ехаў і спакойна жыве за мяжой. Па запыце праваахоўнага блока па палітычных матывах іх не выдаюць адтуль. Прапануецца ўвесці папраўкі ў закон, каб была магчымасць прыцягваць да крымінальнай адказнасці. Суд завочна прысудзіць да таго ці іншага пакарання ў залежнасці ад цяжару здзяйснення правіны. Вядома, ён будзе знаходзіцца за мяжой, вядома, яго не выдадуць. Але тое, што ён прысуджаны, напрыклад, да двух-трох гадоў пазбаўлення волі або да іншага тэрміну, які вызначыць суд, будзе, напэўна, накладваць адбітак, — сказаў Вальфовіч.

Паводле яго слоў, з такой ініцыятывай выступіў Следчы камітэт і яе падтрымаў Вярхоўны суд і Генпракуратура.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0