Фон дэр Ляен запэўніла, што ЕС працягне падтрымку ў гэтым кірунку і нагадала аб ужо прынятых мерах.
«Мы патроім фонды ЕС па кіраванні межамі для Літвы, Польшчы і Латвіі да 200 мільёнаў еўра ў цэлым у гэтым і наступным годзе», — заявіла яна.






ЕС павялічыць фонды па кіраванні межамі для Літвы, Польшчы і Латвіі да 200 мільёнаў еўра ў гэтым і наступным годзе. Пра гэта кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен паведаміла сёння ў Вільні падчас сустрэчы з Генеральным сакратаром НАТА Енсам Столтэнбергам і прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам.