РБК-Украина
«Мы бачым, што ўжо другі раз у гэтым годзе Расія масіруе тысячы войскаў на ўкраінскай мяжы. Гэта ўключае ў сябе ваенную тэхніку, такую як танкі, артылерыя і беспілотнікі, а таксама наземныя войскі. Я не магу разважаць аб намерах Расіі. Але мы бачылі, што Расія і раней ужывала сілу супраць сваіх суседзяў. Таму мы не можам лічыць, што гэта проста блеф», — заявіў Столтэнберг.
Паводле яго слоў, ваенны альянс захоўвае пільнасць і ўважліва сочыць за сітуацыяй.
«Мы будзем працягваць падтрымліваць Украіну палітычна і практычна, каб краіна магла абараніць сябе ад агрэсіі», — заявіў ён.
Столтэнбэрг сказаў, што саюзнікі ясна далі зразумець, што любыя далейшыя агрэсіўныя дзеянні будуць мець сур'ёзныя наступствы.
«Я заклікаю Расію да зніжэння напружанасці і дээскалацыі. У той жа час мы па-ранейшаму адкрытыя для дыялогу з Расіяй. Калі напружанасць высокая, дыялог становіцца яшчэ больш важным», — падкрэсліў генеральны сакратар НАТА.





