Delfi.lt

Delfi.lt

Пра гэта паведаміў у суботу газеце Lietuvos rytas начальнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы пры МУС Рэспублікі генерал Рустамас Любаевас, піша ТАСС.

«Мы гатовыя да любых сцэнарыяў развіцця падзей на мяжы, у тым ліку да спробаў пранікнення на нашу тэрыторыю з выкарыстаннем зброі. Памежнікам дапамагаюць армія і паліцыя, да аховы мяжы прыцягнута вялікая колькасць сіл», — сказаў ён.

Генерал не ўдакладніў, у чыіх руках магла б знаходзіцца зброя.

Ён зазначыў, што калі літоўскі бок фіксуе набліжэнне да мяжы мігрантаў, то нярэдка заўважае прысутнасць побач з імі прадстаўнікоў беларускіх сілавых структур.

«Небяспека канфлікту [паміж літоўскімі і беларускімі памежнікамі] застаецца, але дагэтуль не было выпадку, каб беларусы накіравалі зброю ў бок нашых патрулёў, — адзначыў Любаевас.

— Нашых супрацоўнікаў мы інструктуем па пытаннях бяспекі і рэагавання на магчымыя правакацыі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0