10 камандаў выйшлі на ЧС з першага месца ў сваіх групах. Гэта зборныя Англіі, Нямеччыны, Швейцарыі, Іспаніі, Бельгіі, Нідэрландаў, Харватыі, Даніі, Сербіі, Францыі.
Каманды, якія занялі другія месцы ў групах, а таксама дзве найлепшыя каманды па выніках Лігі нацый (усяго 12) разыграюць тры пуцёўкі. Раней дастаткова было выйграць адзін стык, цяпер каманда правядзе два стыкавыя матчы з дзвюма зборнымі:
Шлях А: Шатландыя — Украіна, Уэльс — Аўстрыя.
Шлях В: Расія — Польшча, Швецыя — Чэхія.
Шлях С: Італія — Паўночная Македонія, Партугалія — Турцыя.
Гэта азначае, што пераможца матча Шатландыя — Украіна згуляе з пераможцам матча Уэльс — Аўстрыя, а пераможца двубою Расія — Польшча з пераможцам Швецыя — Чэхія.
Адпаведна, Украіна свой матч супраць Шатландыі правядзе ў гасцях (матча ў адказ не будзе), а Расія супраць Польшчы — дома.
Гульні пройдуць у сакавіку наступнага года.





