Скрыншот з таго самага відэа
Як распавялі прадстаўнікі брэнда, гэта звязана з «хейтам» у каментарах да публікацыі. Ролік набраў тысячы рэакцый за лічаныя гадзіны. Многія з іх былі кшталту: «не трэба такіх рэкламных ролікаў», «прапаганда гей-культуры?», «агідна».
Але былі і станоўчыя каментары і рэпосты ў падтрымку брэнда: людзі заклікалі згадаць, што на двары не каменны век і кожны мае права на самавыяўленне і выбар любой прафесіі. Каментатары ўхвалялі смеласць брэнда.
У выніку ролік усё ж быў выдалены з інстаграма. Пры тым, што з візажыстам Рустэмам з Краснадара брэнд супрацоўнічае досыць даўно. І ён не першы хлопец-візажыст у іх «навучалках».
Відэа з 2019 года
У тыктоку ролікі з Рустэмам працягваюць сваё існаванне: аўдыторыя гэтай сацсеткі дакладна рэагуе на падобную камунікацыю лепш, дэманструючы большую прасунатасць і талерантнасць.
Менавіта гэты ролік быў прадубляваны ў інстаграм





