Галоўчанка: Захад развязаў супраць Беларусі поўнамаштабную гібрыдную вайну
Захад развязаў супраць Беларусі поўнамаштабную гібрыдную вайну, выкарыстоўваючы эканамічныя санкцыі і правакуючы міграцыйныя праблемы. Пра гэта заявіў у чацвер прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка, выступаючы на пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў дзяржаў-членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў рэжыме відэаканферэнцыі, піша БелТА.
«Сёння супраць Беларусі развязаная поўнамаштабная гібрыдная вайна па ўсіх напрамках. Уведзеныя заходнімі краінамі чатыры пакеты санкцый, у тым ліку эканамічнага характару, абмяркоўваюцца і далейшыя абмежаванні, падставай для якіх на гэты раз стаў справакаваны самім жа Еўрасаюзам міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і ЕС», - адзначыў Галоўчанка, яго словы прыводзіць БелТА.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ