Ён падкрэсліў, што «Усебеларускі народны сход для Беларусі - гэта не новы орган. «Ён проста просіцца ў Канстытуцыю. І тут справа не ў асобах. Асабліва падкрэсліваю: ніякіх канкрэтных асобаў у Канстытуцыі быць не павінна. Ніякую Канстытуцыю Лукашэнка пад сябе не робіць».

Пры гэтым Беларусь застанецца прэзідэнцкай рэспублікай, звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

«Так мы абаронім асновы дзяржаўнасці. Захаваем і замацуем пераемнасць свайго гістарычнага досведу, — адзначыў ён. - Але давайце будзем шчырыя, і я публічна пра гэта сёння скажу: усё будзе залежаць ад таго, які прэзідэнт прыйдзе на змену гэтаму прэзідэнту. Таму мы падстрахоўваемся Усебеларускім народным сходам. Вы бачыце, што лягчэй і спакайней вакол нас не стала».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0