На працягу наступных дзесяці дзён у кожнай з партый павінны прагаласаваць за дакумент. Раней яго поўны тэкст на 177 старонках апублікаваў партал Spiegel online. Згадваецца ў тэксце Беларусь:
«Мы падтрымліваем людзей Беларусі і падтрымліваем іх імкненне да новых выбараў.
Дэмакратыя, свабода і вяршэнства закона патрабуюць безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных. Расійскае ўмяшанне на карысць Лукашэнкі непрымальнае.
Дэмакратычную апазіцыю ў Беларусі мы падтрымаем далейшымі прапановамі. Калі Лукашэнка не вырашыць змяніць курс, мы будзем імкнуцца да пашырэння існуючых санкцый ЕС, каб абцяжарыць рэжыму доступ да фінансавання», — гаворыцца ў кааліцыйным пагадненні новага ўрада.





