Пасля абвалу турэцкай ліры ўвечары ў аўторак у Стамбуле, Анкары і шэрагу іншых турэцкіх гарадоў прайшлі акцыі пратэсту. Пратэстоўцы выкрыквалі лозунгі з патрабаваннем адстаўкі ўрада і адхілення ад улады кіруючай Партыі справядлівасці і развіцця. Паліцыя прыняла меры да разгону дэманстрантаў.

«У рамках мерапрыемстваў маніторынгу сацыяльных сетак былі распачатыя крымінальныя справы ў дачыненні да асоб, якія заклікалі да вулічных пратэстаў і гвалту, а таксама распальвалі нянавісць і варожасць у грамадстве, маніпулюючы ваганнямі абменных курсаў», — гаворыцца ў заяве.

Адзначаецца, што справы распачатыя ў дачыненні да ўладальнікаў 271 уліковага запісу ў сацсетках.

Турэцкая валюта ў аўторак паставіла новы антырэкорд, абрынуўшыся з 11,37 да 13,21 ліры за даляр. Такое рэзкае падзенне за суткі з'яўляецца максімальным за апошнія 20 гадоў. Яно адбылося пасля таго, як у мінулы чацвер Цэнтрабанк Турцыі прыняў рашэнне знізіць уліковую стаўку да 15% з 16%, а ў панядзелак прэзідэнт Турцыі Таіп Эрдаган у тэлезвароце зноў выказаўся за зніжэнне ўліковай стаўкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0