Месца гібелі экіпажу
Камандзір і лётчык вучэбна-баявога авіяцыйнага звяна вучэбна-баявой авіяцыйнай эскадрыллі 116-й гвардзейскай штурмавой авіяцыйнай базы Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны Узброеных сіл удастоены гэтага высокага звання за мужнасць і гераізм, праяўленыя пры выкананні воінскага доўгу, гаворыцца ў паведамленні.
19 мая ў небе над Баранавічамі падчас трэніровачнага палёту пацярпеў катастрофу вайсковы самалёт Лідскай штурмавой авіябазы Як-130. У складзе экіпажа былі маёр Андрэй Нічыпорчык і лейтэнант Мікіта Куканенка, якія адвялі самалёт ад жылых дамоў.
Кіраўнік палётаў не менш за 10 разоў у эфір сказаў: «Катапультуйся!» Апублікаваныя першыя звесткі самапісцаў Як-130
Расказваем пра лётчыкаў Нічыпорчыка і Куканенку, якія загінулі ў Баранавічах
СК: Cамалёт у Баранавічах пацярпеў крушэнне з-за адмовы сістэмы кіравання





