Нагадаем, Макарыю Малахоўскаму 26 гадоў, ён родам з Гарадзішча Мінскага раёна. Сын святара Андрэя Малахоўскага, клірыка Свята-Елісавецінскага манастыра ў Мінску. У Беларусі на яго завялі крымінальную справу за нібыта наезд на супрацоўніка ДПС, які адбыўся 13 жніўня 2020 года на праспекце Незалежнасці. Ён абвінавачваецца па 364 арт. КК РБ (Гвалт або пагроза гвалту ў дачынні да супрацоўніка органаў унутраных спраў). 

Затрымалі Малахоўскага 12 верасня ў прыгарадзе Варшавы. Але амаль адразу ж яго адпусцілі.

«Прыйшла паліцыя, з нагоды нібыта гучнай музыкі, далей праверка дакументаў, праверылі на сваіх прыладах, а потым у кайданкі і ў пастарунак», — патлумачылі нам знаёмыя, потым стала вядома, што да яго прыйшлі, бо ён быў у базе інтэрпола. 

Па запыце беларускай пракуратуры ў Польшчы затрымалі беларуса. Яго вінавацяць у нібыта наездзе на супрацоўніка ДАІ

Макар Малахоўскі выйшаў з польскай пракуратуры

Як Інтэрпал — арганізацыя, што спрыяе правасуддзю — стала дапамагаць таталітарным рэжымам

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0