Па словах Крупко, экспарт прадукцыі аграпрамысловага комплексу за 9 месяцаў гэтага года склаў $4,7 млрд, што на 12,6% вышэй за ўзровень за аналагічны перыяд мінулага года. Выручка павялічылася на 14%, дасягнуўшы 12,2 млрд і забяспечыўшы рэнтабельную працу АПК на ўзроўні 6,3% (у мінулым годзе было на 0,6% менш).

Сельскагаспадарчая галіна атрымала прыбытак у памеры 778 млн рублёў (плюс 24% да паказчыкаў за 9 месяцаў 2020-га).

За кошт гэтага ўдалося забяспечыць рост заработнай платы, падкрэсліў міністр. Яна павялічылася на 12% да ўзроўню мінулага года, склаўшы 984 рублі.

«Цэны на прадукты харчавання ў Беларусі аб'ектыўна працягнуць расці, але…»

Віцэ-прэм'ер Аляксандр Субоцін заявіў, што росту цэн аб'ектыўна не пазбегнуць. І звязана гэта з сусветнай кан'юнктурай.

— Калі мы пачынаем перакрываць, неяк душыць цэны на ўнутраным рынку, а больш цікавай будзе цана ў Расійскай Федэрацыі, тыя ж людзі будуць купляць у краме і аўтобусамі, машынамі легкавымі вывозіць туды тавар. Гэта значыць, ператок будзе ў любым выпадку. Мяжы як такой жа ў нас няма ў Саюзнай дзяржаве, — сказаў ён.

Акрамя таго, працягнуў віцэ-прэм'ер, даражэюць тавары, якія так ці інакш уплываюць на канчатковы кошт сельгаспрадукцыі, у тым ліку ўгнаенні, шэраг імпартных складнікаў, запчасткі і іншае.

- Гэта значыць, усё аб'ектыўна расце. Таму дзесьці ўтрымаць цану без шкоды для вытворцы мы не зможам. Але ёсць вялікая колькасць механізмаў, як знівеліраваць гэтыя скачкі. Гэта і адрасная падтрымка маламаёмасных слаёў, гэта і дзесьці абмежаванне маржынальнасці, абмежаванне рэнтабельнасці гандлёвых сетак. Усе гэтыя механізмы ва ўрадзе вядомыя, імі актыўна карыстаемся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0