Фота Манрэаля з Pixabay.com

 Фота Манрэаля з Pixabay.com

Супрацьстаянне франкамоўных і англамоўных канадцаў у Квэбэку цягнецца з 18 стагоддзя. Але ў гэтым месяцы абаронцы французскай мовы пайшлі далей і пачалі адрасна змагацца з кіраўнікамі буйнога бізнэсу, якія так і не вывучылі дзяржаўную мову.

«Гэта абраза Квэбэка», — заявіла Мары-Ан Алёпэн, арганізатарка пратэстаў супраць Русо, і прэзідэнтка групы прасоўвання франкафоніі. Бо французская — дзяржаўная мова ў Канадзе, а ў Квэбэку яна афіцыйная мова ўраду, судоў, адукацыі і бізнэсу, пачынаючы з 1970-х гадоў.

Да 1970-х кіраўнічыя пасады вядучых кампаній займалі ў асноўным англамоўныя людзі. Цяпер сітуацыя мяняецца. Варта ўлічыць, што насельніцтва Квэбэка — 8 мільёнаў чалавек, а англамоўных сярод іх — толькі семсот тысяч.

Квэбэк паслядоўна уводзіць больш строгія моўныя правілы. Так, у 2019 годзе федэральны суд Канады абавязаў усё тыя ж авіялініі Air Canada сплаціць 17 000 даляраў маральнай кампенсацыі франкамоўнай пары, якая заўважыла на борце самалёта, што надпісы «выхад» і «асцярожна» зробленыя большымі літарамі па-англійску і меншымі па-французску.

Кіраўніцтва авіяліній вымушанае было апраўдвацца за словы свайго дырэктара і цяпер. Яны ўжо заявілі, што Русо пачаў браць урокі французскай мовы і іспыт па ёй увойдзе ў яго штогадовую атэстацыю.

Але працэс рушыў, і нічога яго не спыніць. Выпадак з няведаннем французскай мовы Майклам Русо прэм’ер-міністр Канады Джасцін Трудо назваў «проста непрымальным». І нават адмовіўся каментаваць.

Прэм’ер Квэбэка Франсуа Лего ўжо заявіў, што хоча правесці сустрэчу з усімі дырэктарамі буйных кампаній Квэбэка і абмеркаваць іх французскую мову. Прадстаўнікі дырэктараў пачалі публікаваць справаздачы пра іх моўныя кампетэнцыі.

Нехта бярэ прыватныя ўрокі, нехта актыўна займаецца на курсах.

Вядоўца ютуб-канала «Жизнь-малина» за два тыдні свабодна загаварыў па-беларуску. Вось як яму гэта ўдалося

Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў

«Я не хачу, каб у мяне была беларускамоўная дзяўчына». Выйшла кніга, дзе сабраная маленькая частка гісторый пра дыскрымінацыю белмоўных

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0