Мінздароўя: За суткі 1713 выпадкаў каранавіруса
Мінздароўя паведамляе, што за мінулыя суткі зарэгістравана 1713 выпадкаў каранавіруса, а выпісаныя 1 450 чалавек.
Учора паведамлялася пра 1804 выпадкі. З пачатку пандэміі зафіксаваныя 641 919 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 626 328.
За мінулыя суткі памерлі 17 чалавек (за ўвесь час 4 965), выканана 14 263 тэсты, паведамляе Мінздароўя.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ