Reuters.com
На тым жа месцы раней адбыліся яшчэ два пахаванні — 19-гадовага сірыйца і мужчыны, цела якога знайшлі каля мяжы — але яго асобу ўстанавіць не ўдалося.
Пахаванне адкладалася праз дзеянні пракуратуры, а таксама ўскрыццё трупа мужчыны. У сваю чаргу амбасада Емена шукала кантакт з сям’ёй загінулага.
«Гэта мусульманскія могілкі, і гэтыя могілкі з'яўляюцца месцам спачыну ўсіх мусульман з усяго свету, незалежна ад таго, гэта выхадцы з Емена, Судана ці нашы татары — няважна хто, важна, што гэта мусульмане — тады мы бяромся за такое абавязацельства. У прыватнасьці, я, як кіраўнік мусульманскай рэлігійнай суполкі ў Багоніках, займаюся рэлігійнымі пытаннямі, а потым выконваю гэтую рытуальную частку», — сказаў імам Аляксандр Алі Базарэвіч.
У Багоніках кампактна пражываюць прадстаўнікі татарскай меншасці. Інфармацыю аб пахаванні перадалі сям’і загінулага.
Сірыйскага 19-гадовага хлопца пахавалі проста ля польска-беларускай мяжы





