«Падчас трэніроўкі кожны дзень з 9 да 23 [гадзін] будуць [праходзіць] стрэльбы з гаўбіц, мінамётаў, гранатамётаў, кулямётаў, а таксама запланаваныя аблёты вайсковай авіяцыі», — гаворыцца ў паведамленні нацыянальных узброеных сіл Латвіі ў Twitter, апублікаваным напярэдадні.

Вучэнні пройдуць на Адажскім палігоне, што на паўночны ўсход ад Рыгі, і скончацца 4 снежня. У іх бяруць удзел салдаты мотастралковай брыгады сухапутных сіл, байцы нацыянальнай гвардыі Латвіі («Земесардзэ»), службоўцы нацыянальных узброеных сіл, члены баявой групы пашыранай прысутнасці НАТА ў краіне, а таксама камандаванне узброеных сіл ЗША ў Еўропе.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?