Як тлумачылі «Нашай Ніве», Сініцкі ўжо заплаціў 10 мільёнаў даляраў «кампенсацыі».
Цяпер ён знаходзіцца ў Беларусі, выязджаць не плануе — шмат бізнэсу ў краіне.
Сініцкі кіруе кампаніяй «Сігмаполюс», якой належаць мінскія бізнэс-цэнтры «Тытан», «Цівалі», «Арлан», «Хваля» (яе арандуе Wargaming), «Анкор», гандлёвы цэнтр «Трум», прамбаза на Гурскага і гэтак далей. Таксама Сініцкі займаецца забудовай участка насупраць тэатра Музкамедыі ля плошчы Багушэвіча.
Між тым, 17 лістапада стала вядома, што «Сігмаполюс» распрадае частку сваіх аб'ектаў.
Набыць іх можна з дысконтам да рынкавай цаны. Усе комплексы рэалізуюцца непасрэдна ўласнікам. Ёсць 17-павярховы бізнэс-цэнтр Fortune на вуліцы Прытыцкага, 29. Таксама можна стаць уладальнікам бізнес-цэнтра «Арлан» на вуліцы Тыражнай, 150 недалёка ад плошчы Бангалор.
Прадаюцца і шматфункцыянальныя комплексы на стадыі будаўніцтва — на Нямізе і за сто метраў ад станцыі метро «Партызанская».
Чытайце таксама:
Буйны бізнэсмен Сініцкі заплаціў ужо 10 мільёнаў даляраў, але яго не выпускаюць. Чаму? Тлумачаць крыніцы





