«У Пуціна цесныя сувязі з Лукашэнкам, так што ў яго павінны быць спосабы аказаць ціск на Мінск — дыпламатычнага характару ці якога-небудзь іншага, бо гэтыя дзве краіны звязвае не толькі гісторыя і геаграфічнае суседства, але таксама эканамічнае і палітычнае супрацоўніцтва. Так ці інакш, але прэзідэнт Пуцін абяцаў умяшацца ў сітуацыю, і я вельмі спадзяюся, што ён гэта зробіць», — сказаў Ле Дрыян.
Макрон і Пуцін дамовіліся аб «дээскалацыі» міграцыйнага крызісу на мяжы паміж Беларуссю і Польшчай, паведамілі ў панядзелак увечары, 15 лістапада, у Елісейскім палацы пасля тэлефоннай размовы паміж прэзідэнтамі Францыі і Расіі.





