Прэм'ер Польшчы пра крызіс на мяжы: Гэта толькі пачатак, дыктатары не спыняцца
Прэм'ер Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў, што дзеянні афіцыйнага Мінска, як і дзеянні Расіі, што яго падтрымлівае, з'яўляюцца пагрозай для ўсёй Еўропы. Ён заявіў таксама, што лічыць гэта толькі пачаткам, бо «дыктатары не спыняцца», паведамляе RMF24.
Маравецкі падкрэсліў, што «тое, што здалёк выглядае як звычайны міграцыйны крызіс — насамрэч гібрыдная вайна, якую Аляксандр Лукашэнка абвясціў усяму ЕС, пры падтрымцы Уладзіміра Пуціна».
«Гэта палітычны канфлікт, створаны ў канкрэтных мэтах — дэстабілізаваць Еўропу», — заявіў Маравецкі.
«Гэта толькі пачатак — дыктатары не спыняцца», — падкрэсліў Маравецкі.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ