Прадстаўніцтва Тайваня ў Літве пачало працу 18 лістапада, нягледзячы на пагрозы з боку ўладаў КНР. Гэта абурыла Пекін, які імкнецца трымаць востраў у зоне свайго ўплыву і ізаляваць яго ад іншых дзяржаў.

«Урад Кітая быў вымушаны аслабіць дыпламатычныя адносіны паміж дзвюма краінамі, каб абараніць свой суверэнітэт і асноўныя нормы міжнародных адносін», — заявілі ў Міністэрстве замежных спраў у нядзелю, 21 лістапада, дадаўшы, што Літва стварыла «дрэнны прэцэдэнт на міжнароднай арэне».

У Пекіне адзначылі, што Вільня «адмовілася ад палітычных абавязацельстваў, якія ўзяла на сябе пасля ўстанаўлення дыпламатычных адносін» з КНР.

У МЗС Літвы заявілі, што шкадуюць аб такім рашэнні Кітая, але і маюць права пашыраць супрацоўніцтва з Тайванем.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?