СААЗ: Да сакавіка ў Еўропе ад кавіду могуць памерці 500 тысяч чалавек
Дырэктар Еўрапейскага бюро Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) Ханс Клюге заявіў BBC, што да сакавіка 2022 года ў Еўропе могуць зарэгістраваць яшчэ 500 тысяч смерцяў ад каранавіруса, калі не прыняць тэрміновыя абмежавальныя меры.
У СААЗ вельмі устрывожаныя павышанымі тэмпамі распаўсюджвання каранавіруса. Ён заклікаў працягваць насіць ахоўныя маскі, паскорыць тэмпы вакцынацыі, выконваць асноўныя меры грамадскай аховы здароўя і ўкараняць новыя метады лячэння.
Абавязковую вакцынацыю ад кавіду трэба разглядаць як крайнюю меру.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ