Удар прыйшоўся на бок кіроўцы, які памёр на месцы здарэння. 22-гадовы і 25-гадовы пасажыры, якія знаходзіліся ў аўто, з траўмамі шпіталізаваныя ў мясцовую бальніцу. Усе грамадзяне Расійскай Федэрацыі.

Крыху раней кіроўца прыцягваўся за кіраванне аўтамабілем з плёнкавымі пакрыццямі. Таніроўка ўсіх вокнаў, у тым ліку і лабавога шкла, магчыма, адбілася на бачнасці дарожнай абстаноўкі з месца кіроўцы. Ці былі ўдзельнікі аварыі прышпіленыя рамянямі бяспекі, а таксама з якой хуткасцю рухаўся аўтамабіль да сутыкнення, высветліцца падчас праверкі.

Участак, дзе адбылося ДТЗ, пазначаны святлодыёднымі дарожнымі знакамі «Дзікія жывёлы». Лось пасля ДТЗ загінуў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0