Журналіст загаварыў пра гвалт з боку сілавікоў супраць затрыманых.
Лукашэнка адрэагаваў фразай: «Не трэба, я прызнаю».
Журналіст перапытаў, ці сапраўды беларускі палітык прызнае збіццё. На што Лукашэнка адказаў: «І на Акрэсціна атрымлівалі там… Збітую міліцыю вы толькі не паказваеце… Вы толькі байцоў з Акрэсціна не паказвалі, што яны былі збітыя».
Раней Лукашэнка называў «фэйкам» заявы пра катаванні ў ІЧУ на Акрэсціна. Нагадаем, што Следчы камітэт масава адмаўляўся распачынаць крымінальныя справы па гвалце з боку сілавікоў.





