30 жніўня вядучага БТ-4 Канстанціна Свідуновіча пакаралі 1 годам і 6 месяцамі «хіміі». Сын Галіны Свідуновіч быў вядучым «Ранішняга экспрэса» на рэгіянальным тэлеканале.
Мама Канстанціна, Галіна Свідуновіч, дастаткова вядомая ў Пружанах асоба, яна была рэдактаркай газеты райвыканкама «Раённыя будні».
Новым кіраўніком раёнкі «Раённыя будні» стаў Віктар Ільюшчанка, які ўдзельнічаў ва ўладных аўтапрабегах.





