«Цяпер не можам доўга гаварыць, працуем. Нас запрасілі, папрасілі дапамагчы — вось, мы дапамаглі. Хто запрасіў? Гарадскія ўлады. Пазванілі, запрасілі, мы пагадзіліся дапамагчы», — адказала жанчына па кантактным нумары фудтрака «Шаверма».
Але ж ці аформлі работнікам фудтрака пропуск у памежную зону?
«Так, усё, што трэба, у нас ёсць», — быў адказ.
На фудтраку месціцца вялікі надпіс пра продаж шаўрмы са свінінай і глінтвейну.
Але ж, кажуць гаспадары, «шаурму са свінінай не гатуем, толькі з курыцай». Таксама запэўніваюць, што кошты не паднімалі, для мігрантаў яны такія ж, як і для жыхароў Гродна.
«Алкаголь не прадаём, — кажуць. — У валюце таксама нельга разлічвацца, мы ж у Беларусі. Якая валюта?»





