«Нягледзячы на тое, што адносіны паміж Расіяй і нашымі заходнімі партнёрамі, уключаючы ЗША, былі унікальнымі, узровень узаемаадносін быў ледзь не саюзніцкім, нашы заклапочанасці і засцярогі з нагоды пашырэння НАТА на ўсход былі абсалютна праігнараваныя», — сказаў Пуцін.

Ён дадаў, што некалькі хваль пашырэння НАТА наблізілі ваенную інфраструктуру блока ўшчыльную да межаў Расіі.

«А ў Румыніі і Польшчы ўжо разгорнутыя сістэмы супрацьракетнай абароны, якія лёгка могуць быць выкарыстаныя <…> пад ударныя комплексы», — падкрэсліў прэзідэнт Расіі.

«Тым не менш нашы папярэджанні апошняга часу даюць аб сабе знаць, яны маюць пэўны эфект», — працягнуў Пуцін.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?