DPA
«Птушкай 2022 года» ў Нямеччыне стаў удод — невялікая яркаафарбаваная птушка з доўгай вузкай дзюбай і чубком. Пра гэта ў чацвер паведамілі арганізатары праграмы «Vogel des Jahres» пасля падвядзення вынікаў адкрытага галасавання, піша Deutsche Welle.
У фінале конкурсу ўдзельнічалі пяць кандыдатаў: удод (ням.: Wiedehopf), гарадская ластаўка (Mehlschwalbe), звычайная каменка (Steinschmätzer), палявы верабей (Feldsperling) і канаплянка (Bluthänfling)
Удод атрымаў амаль 32 працэнты галасоў. На другім месцы аказалася гарадская ластаўка — каля 25 працэнтаў. На трэцім —канаплянка (каля 20 працэнтаў.) Палявыя вераб'і набралі больш за 16 працэнтаў, каменкі - каля 7,5 працэнта.
Удоды - пералётныя птушкі. Зіму праводзяць у Афрыцы.





