Асноўнымі прычынамі разводаў у Беларусі лічыцца злоўжванне алкаголем, сямейныя канфлікты і хатні гвалт, адсутнасць агульных інтарэсаў, несумяшчальнасць поглядаў, канфлікт характараў і страта пачуццяў.
Як змянялася колькасць шлюбаў апошнія пяць год?
- У 2015 з’явілася 82 030 новых сем’яў,
- у 2016 — 64 536,
- у 2017 — 66 215,
- 2018 — 60 714,
- 2019 — 62 744
- і ў 2020 — 50 384 (амаль на 32 тысячы менш, чым пяць год таму).
Летась больш за ўсё шлюбаў зарэгістравалі ў Мінску, менш за ўсё — у Магілёўскай вобласці. З кожным годам павялічваецца ўзрост жаніхоў і нявест, цяпер сярэдняя лічба такая:
- мужчыны заключаюць першы шлюб у 28,4 гады,
- жанчыны — 26,2.
Другі шлюб мужчыны заключаюць, па статыстыцы, у 41,9 год, жанчыны — 38,5.
А вось якія лічбы па разводах апошнія пяць год.
- У 2015 скасавана 32 984 шлюбаў,
- у 2016 — 32 628,
- у 2017 — 32 006,
- у 2018 — 33 152,
- у 2019 — 34 470,
- у 2020 — 35 144.
Спецыялісты Белстата падлічылі суадносіны шлюбаў і разводаў, атрымалася, што:
- у 2015 годзе колькасць разводаў складала 40%,
- у 2016 — 51%,
- у 2017 — 48%,
- у 2018 — 55%,
- у 2019 — 55% і, нарэшце,
- у 2020 — 70% (за пяць год рост на 30%).
У час пандэміі ў многіх краінах (Францыя, Германія, Расія, Кітай, Бразілія) фіксаваўся рост хатняга гвалту па прычыне каранціну. У Беларусі спецыялісты гарачай лініі дапамогі ахвярам гвалту не зафіксавалі істотнага росту зваротаў. Тлумачылася гэта тым, што строгіх каранцінных захадаў дзяржава не прымала, людзі збольшага працягвалі хадзіць на працу і нават на масавыя мерапрыемствы.





