Згодна з сакавіцкім прагнозам Мінэканомікі, разліковы ВУП Беларусі за 2021 год складзе каля 158,5 млрд рублёў. Гэта значыць, што ўжо цяпер аб'ём даўгоў флагманскіх прадпрыемстваў перавышае чаканы памер эканомікі.

Найбуйнейшую суму запазычанасці назапасілі валаўтваральныя прадпрыемствы Мінска — 44,1 млрд рублёў на справаздачную дату. Сярод абласцей лідарам па аб'ёме абавязацельстваў стала Гродзенская — 28,6 млрд рублёў. Таксама ў гэтым рэгіёне хутчэй за ўсё раслі даўгі ў прапорцыях да пачатку года — на 12,7% за 9 месяцаў. У астатніх абласцях сумы доўгу на 1 кастрычніка былі наступнымі: Брэсцкая — 10,3 млрд рублёў, Віцебская — 14,3 млрд рублёў, Гомельская — 23,9 млрд рублёў, Мінская — 28,1 млрд рублёў, Магілёўская — 13,5 млрд рублёў.

Найбольшыя абавязацельствы да 1 кастрычніка мелі флагманы прамысловасці — 93,1 млрд рубля. З пачатку года іх даўгі выраслі на 20,7%.

Унутры прамысловасці больш за ўсіх вінныя валаўтваральныя кампаніі апрацоўчых галін — 67 млрд рублёў. Пазыкі энергетыкі склалі 22 млрд рублёў, здабывальных прадпрыемстваў — 3,7 млрд рублёў.

У сельскай гаспадарцы сумарныя даўгі перавысілі 16,3 млрд рублёў. І гэта таксама максімум за ўсю гісторыю вымярэнняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0