Бустарная вакцынацыя можа праводзіцца ўжо праз 6 месяцаў з моманту асноўнай вакцынацыі. У Беларусі для бустарнай прышчэпкі будзе выкарыстоўвацца толькі адзін прэпарат — «Спутнік Лайт», гэтая вакцына патрабуе адной дозы ўвядзення. 

Паўторную вакцынацыю дактары рэкамендуюць праводзіць праз 12 месяцаў ад асноўнай або бустарнай вакцынацыі. У якасці прэпаратаў для паўторная вакцынацыі ўжо прапануюцца ўсе прэпараты, даступныя ў Беларусі: «Спутнік V», «Спутнік Лайт» і Synopharm. Таксама ў пераліку магчымых прэпаратаў для вакцынацыі згадваецца і «іншыя імунабіялагічныя лекавыя прэпараты». 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0