«Мы дадзім зялёнае святло пашырэнню прававой базы для нашых санкцый супраць Беларусі, з тым каб штрафныя меры маглі быць ужытыя да любога, хто ўдзельнічае ў перавозцы мігрантаў у гэтую краіну», — сказаў Барэль у інтэрв'ю французскаму штотыднёвіку Le Journal du Dimanche.
Па словах кіраўніка еўрапейскай дыпламатыі, пад санкцыі — візавыя забароны і замарожванне маёмасці — могуць падпасці кіраўнікі авіякампаній і турыстычных агенцтваў. Пад санкцыямі могуць апынуцца і каля 30 беларускіх чыноўнікаў, меркавана датычных да крытычнай сітуацыі з мігрантамі на мяжы, дадаў Барэль.





