У ФБР пацвердзілі кібератаку, заявіўшы, што яна адбылася 13 лістапада і была звязаная з рассыланнем фэйкавых лістоў з электроннай пошты @ic.fbi.gov, піша meduza.io.

Гэтая электронная пошта выкарыстоўваецца для кантактаў з адрасатамі за межамі ФБР, па ёй не адпраўляюць сакрэтную інфармацыю, заявілі ў Spamhaus.

Паводле звестак арганізацыі, хакеры адправілі не менш за 100 тысяч фэйкавых лістоў. У іх утрымлівалася папярэджанне аб кібератацы на сістэмы адрасата, а «крыніцай пагрозы» быў названы эксперт па кібербяспецы Віні Троя, які ў 2020 годзе правёў расследаванне аб хакерскай групоўцы The Dark Overlord.

У лістах сказана, што ён сам звязаны з гэтай групоўкай. Лісты не ўтрымлівалі ніякіх шкоднасных праграм. У Spamhaus мяркуюць, што мэтай хакераў было зганьбаваць імя Троі або ўскладніць працу ФБР шматлікімі званкамі ад людзей, якія атрымалі лісты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0