«Я так зразумеў, Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка і канцлер Меркель гатовыя адзін з адным пагаварыць. Спадзяюся, што гэта ў бліжэйшы час адбудзецца. Гэта найбольш важна, таму што мігранты імкнуцца перш за ўсё ў Нямеччыну», — сказаў Пуцін.

Каментуючы пагрозы Лукашэнкі перакрыць газ у Еўропу, Пуцін сказаў, што не чуў такога.

«Ну я, шчыра кажучы, пра гэта першы раз чую, таму што вось я двойчы размаўляў з Аляксандрам Рыгоравічам за апошні час, ён мне ні разу пра гэта не сказаў, нават не намякнуў. Ну, ён можа, напэўна. Хоць нічога добрага ў гэтым няма. Я, вядома, з ім пагавару на гэтую тэму. Калі ён не ў сэрцах гэта сказаў. Такая практыка ў нас ужо ёсць, але з Украінай, у 2008 годзе мы сутыкнуліся з такім крызісам», — сказаў Пуцін.

Пуцін дадаў, што перакрыцце Беларуссю газу нанесла б вялікую шкоду энергетычнаму сектару Еўропы і «не спрыяла б развіццю нашых адносінаў з Беларуссю як з транзітнай краінай».

Лукашэнка распарадзіўся прывезці мігрантам сухіх дроў і прыгразіў перакрыць газ у Еўропу. Што яшчэ

ЕС адказаў на пагрозы Лукашэнкі перакрыць пастаўкі газу ў ЕўропуЕС адказаў на пагрозы Лукашэнкі перакрыць пастаўкі газу ў Еўропу

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0