«Мы акажам жанчынам і дзецям медыцынскую і іншую неабходную дапамогу. Магчыма, проста для таго, каб нейкі час яны маглі адпачыць у нармальных чалавечых умовах. Паколькі тыя ўмовы, у якіх сёння яны знаходзяцца, — бесчалавечныя. Таму мы зробім усё, каб аказаць дапамогу гэтым людзям. І гэта будзе знаходзіцца на нашым пастаянным кантролі да моманту вырашэння гэтай сітуацыі», — сказала яна.

Спікер нагадала, што сенатары наведалі мяжу і аказалі гуманітарную дапамогу мігрантам.

«Убачылі ўсю тую жудасную сітуацыю, у якой людзі аказаліся. Калі яны пачалі расказваць нам пра гэта падчас круглага стала ў Савеце Рэспублікі, іх душылі слёзы. І намі гэта было ўспрынята як асабістая трагедыя. Мы, беларусы, як ніхто ведаем, што такое голад, холад. Гэта перажылі нашы старэйшыя пакаленні, калі Беларусь знаходзілася ў акупацыі», — адзначыла Качанава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0