Сёння на палігоне «Гожскі» ажыццяўляецца высадка сумеснага тактычнага паветранага дэсанта ад сіл спецыяльных аперацый Узброеных сіл Беларусі і паветрана-дэсантных войскаў Узброеных сіл Расіі ў складзе зводнай батальённай тактычнай групы.

Паведамляецца, што задзейнічаны самалёты Іл-76 ваенна-транспартнай авіяцыі Расіі, а таксама верталёты ВПС і войскаў СПА Беларусі. Пасля дэсантавання беларускія і расійскія дэсантнікі выканаюць шэраг вучэбна-баявых задач, у тым ліку захоп і ўтрыманне плацдарма, пошук і знішчэнне прызначаных аб'ектаў, а таксама дыверсійна-разведвальных груп праціўніка і незаконных узброеных фарміраванняў.

Па завяршэнні комплекснай адпрацоўкі ўсіх задач тактычнага дэсанта яго ўдзельнікі вернуцца ў пункты пастаяннай дыслакацыі, зазначаецца ў паведамленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0