У Мінску з акна пятага паверха выпаў мужчына, у яго кватэры знойдзена цела 33-гадовай жанчыны
Сёння ў Мінску каля 18.30 відавочцы паведамілі ў міліцыю аб тым, што з акна 5 паверха ў доме на пр-це Ракасоўскага выпаў чалавек, паведамляе МУС.
Папярэдне ўстаноўлена, што пацярпелы — 36-гадовы мінчук. У яго кватэры выявілі цела 33-гадовай жанчыны з прыкметамі гвалтоўнай смерці.
Мужчыну даставілі ў бальніцу. На месцы працуе следча-аператыўная група, высвятляюцца абставіны здарэння.
Інфармацыя будзе дапоўненая.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ