У жніўні мінулага года ў Гродзенскім раёне спынілі двух грамадзян Кубы. Яны прыехалі з Масквы ў Мінск, адтуль у Гродна і на таксі дабіраліся да мяжы, каб патрапіць у Польшчу. На мужчын завялі адміністрацыйныя справы за спробу незаконнага перасячэння мяжы і парушэння памежнага рэжыму (артыкулы 23.29 і 23.30 КоАП). Пасля сканчэння разбіральніцтва іх чакала дэпартацыя з Беларусі.

У студзені ў Воранаўскім раёне каля вёскі Драбішуны затрымалі жыхара Ліды, які ішоў да мяжы. Калі ён на просьбу пагранічнікаў адмовіўся спыніцца і стаў уцякаць у лес, тыя зрабілі папярэджвальныя выстралы ў паветра.

Маладога чалавека затрымалі. Распачалі адміністрацыйную справу за спробу незаконнага перасячэння мяжы і непадпарадкаванне.

Падобныя падыходы працавалі яшчэ нядаўна. У маі за тыдзень затрымалі некалькі груп замежнікаў. Так 9 мая на ўчастку заставы «Сямёнаўка» спынілі чатырох грамадзян Гвінеі, якія кіраваліся ў Польшчу. На заставе «Прывалка» ў той жа дзень затрымалі грамадзян Кот-д’Івуара — яны спрабавалі незаконна патрапіць у Літву.

У Браслаўскім раёне 11 мая затрымалі 25 замежнікаў (з Ірака і Туркменістана) на машынах, якія планавалі незаконна трапіць у Літву. З сабой у людзей былі навігатары, мабільныя тэлефоны, прадукты і адзенне.

Як паведамляў дзяржапагранкамітэт, «матывам стаў пошук лепшага жыцця ў Еўрасаюзе».

У адносінах замежнікаў тады пачалі адміністрацыйны працэс. Людзей чакалі буйныя штрафы і дэпартацыя з забаронай уезду ў Беларусь на пяць год.

Тое ж пагражала пяцём грамадзянам Іраку, якіх спынілі ў чэрвені ў Воранаўскім раёне каля заставы «Доцішкі». Да высвятлення абставін мужчын змяшчалі ў ІЧУ Лідскага пагранатраду.

Цяпер, як бачым, супрацоўнікі органаў суправаджалі, а не спынялі натоўп мігрантаў, які кіраваўся ў бок мяжы.

Чытайце таксама:

Больш за 2000 мігрантаў спрабуюць прарвацца праз беларуска-польскую мяжу. Што там адбываецца? АНЛАЙН

Новае абвастрэнне на мяжы: што не так з аргументамі лукашэнкаўцаў?

Як тысячы мігрантаў удалося адначасова дабрацца да мяжы і арганізавацца ў калону? Пытанні па сітуацыі на мяжы, на якія пакуль няма адказу

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0