«Наша Ніва» спытала ў аднаго з актыўных удзельнікаў чата мігрантаў. Ён тлумачыць: на мяжы пераважна прадстаўнікі Курдыстана, гэта адзін з рэгіёнаў Ірака. Суразмоўца і сам курд.

«У Курдыстане карупцыя і нясправядлівасць уладаў, большасць насельніцтва бедная і не мае правоў, моладзь беспрацоўная. Людзі жывуць кепска, чаму і выбіраюць гэты кепскі шлях», — кажа суразмоўца.

Але ці сапраўды курды не разумеюць, што іх чакае на мяжы?

«Усё яны ведаюць, але не маюць жыцця і будучыні ў сваёй краіне праз несправядлівасць», — адказвае мужчына.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0