У Беларусі з 1995 года размешчаны два расійскія ваенныя аб'екты — 43-і вузел сувязі Ваенна-марскога флоту Расіі «Вілейка» і радыёлакацыйная станцыя «Волга», якая працуе ў складзе расійскай сістэмы папярэджання аб ракетным нападзе.

20 кастрычніка ў Маскве кіраўнікі ваенных ведамстваў Расіі і Беларусі Сяргей Шайгу і Віктар Хрэнін падпісалі дакументы аб працягу тэрмінаў дзеяння пагадненняў аб размяшчэнні на беларускай тэрыторыі гэтых двух аб'ектаў. Тэрмін, на які падаўжаліся пагадненні, названы не быў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0