Адвакат папрасіў далучыць да справы стос грамат: Аляксей — выпускнік БДУ, закончыў школу з залатым медалём. Мусіў удзельнічаць у міжнароднай алімпіядзе па геаграфіі ў Токіа, але прапусціў яе праз хваробу. Таксама ён знаходзіўся ў фондзе адораных дзяцей Беларусі.

Аляксея затрымалі 26 жніўня 2021 года праз фотаздымак, зроблены падчас пратэстаў 10 жніўня 2020 года на праспекце Пераможцаў.

Сам палітвязень у апошнім слове папрасіў прабачэння ў родных, падзякаваў усім за падтрымку, а таксама сказаў, што больш за ўсё на свеце хоча цяпер быць са сваёй жонкай. «Я думаю, што магу прынесці больш карысці грамадству і дзяржаве, знаходзячыся на волі», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0