Яна кажа, што за доўгае жыццё хварэла мала. Мабыць, таму што шмат працавала, вяла здаровы лад жыцця, прыслухоўвалася да парад медыкаў, паведамляюць vitvesti.by.

Медработнікі Лынтупскай паліклінікі, папярэдне абследаваўшы пацыентку і не выявіўшы супрацьпаказанняў, зрабілі прышчэпку. Некалькі дзён доктар Раман Лагунёнак назіраў за жанчынай. Як кажа сядзелка Валянціны Іванаўны, ускладненняў доктар не выявіў. Другі этап вакцынацыі Валянціна Рыбцова пройдзе згодна з графікам — у лістападзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0