DWA

DWA

Суд над фігурантамі праходзіў з 9 жніўня 2021 года.

Судззя Аляксандр Семянчук пакараў:

  • Якава Шафарэнку — 5 гадамі 6 месяцамі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, а таксама штрафам 100 базавых (шляхам складаньня пакараньняў па ч. 2 арт. 293 і ч. 3 арт. 205);
  • Станіслава Філімонава — 5 гадамі калоніі ўзмоцненага рэжыму, а таксама штрафам 100 базавых (шляхам складання пакараньняў па ч. 2 арт. 293 і ч. 3 арт. 205).

Усіх астатніх асудзілі паводле ч. 2 арт. 293 КК Рэспублікі Беларусь. Пакаралі:

  • Яўгена Пекача — 4 гадамі 11 месяцамі калоніі ўзмоцненага рэжыму (шляхам складання з неадбытай «хіміяй» у 1,5 года);
  • Аляксандра Целешмана — 4 гадамі 6 месяцамі калоніі агульнага рэжыму;
  • Марка Антонава, Ільлю Верамеева, Руслана Волкава, Ігара Гарчанюка, Піліпа Канцэвіча, Івана Соўпеля, Сяргея Трацюка — па 4 гады ў калоніі ўзмоцненага рэжыму;
  • Арцёма Клімчука, Віктара Казлоўскага, Глеба Раманава, Рамана Сідзюка, Льва Цяліпку, Аляксандра Цімафеева, Данііла Хабаўца — 3 гадамі 6 месяцамі калоніі ўзмоцненага рэжыму;
  • Паўла Мазько — 3 гадамі 6 месяцамі агульнага рэжыму.

У чым абвінавацілі падсудных?

Абвінавачанне сцвярджае, што падсудныя 10 жніўня 2020 года падчас масавага мерапрыемства ў цэнтры Брэста — на вуліцах Савецкай і Нафтавай, бульварах Шаўчэнкі і Касманаўтаў, праспекце Машэрава — нібыта «груба парушылі грамадскі парадак», «рабілі пагромы» і «чынілі гвалт з супрацоўнікаў праваахоўных органаў», «наўмысна пашкодзілі транспартныя сродкі ды іншую маёмасць».

У выніку, паводле версіі следства, пацярпелі больш за 20 сілавікоў. Агульную суму нанесенай шкоды дзяржаўныя органы ацанілі ў 24 тысячы рублёў (пашкоджана 13 аўтамабіляў міліцыі, адзін аўтобус, шчыты, шлемы, бронекамізэлькі, асфальт, тратуарная плітка, лаўкі, сметніцы, дрэвы).

Акрамя таго, Філімонаву і Шафарэнку таксама ставілі ў віну крадзеж 6 тон трубаў да снежня 2020 года. На судзе мужчыны тлумачылі, што трубы ляжалі ўжо іржавыя і зарослыя побач з недабудаваным будынкам, дзе ўжо некалькі гадоў нічога не адбывалася і куды можна бесперашкодна трапіць. Таму трубы палічылі металаломам і пачалі здаваць у адпаведны пункт прыёму.

На адным з працэсаў абвінавачаны Сяргей Трацюк заявіў, што 10 жніўня яго паранілі. Ён ляжаў у бальніцы, дзе яму перасаджвалі скуру. А судзяць яго за тое, што ён кінуў пластыкавую бутэльку нібыта ў бок супрацоўнікаў і падняў кавалак асфальту. Праваабаронцы адзначаюць, што з матэрыяламі справы Сяргей змог азнаёміцца толькі на судзе — у СІЗА не далі.

Каго ўжо пакаралі

10 сакавіка суддзя Вера Філонік асудзіла дзевяць чалавек на тэрміны ад 3 да 4,5 года калоніі. Непаўналетнія Сяргей Гацкевіч і Дзяніс Хазей атрымалі па 3 гады выхаваўчай калоніі.

21 мая суддзя Андрэй Грушко прысудзіў яшчэ 13 фігурантам ад 3 гадоў выхаваўчай калоніі да 5 гадоў турмы. Сярод абвінавачаных была і дзяўчына асуджанага Дзяніса Хазея 18-гадовая Віталія Бандарэнка. Яе пакаралі 4 гадамі калоніі агульнага рэжыму.

28 мая пачаўся суд над трэцяй групай абвінавачаных. 12 жніўня суддзя Святаслаў Каліна прысудзіў 10 фігурантам справы, сярод якіх быў непаўналетні Максім Шатохін, ад 3 да 4,5 года пазбаўленьня волі.

Чацьвёртую групу пакаралі 12 ліпеня. Суддзя Ленінскага раёна Дзмітрый Шурын прысудзіў 8 абвінавачаным да 4,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму.

20 жніўня ў Маскоўскім судзе суддзя Іна Клышпач агучыла прысуд шостай групе абвінавачаных, прысудзіўшы ім ад 3 да 4 гадоў калоніі.

Агулам у межах справы «аб масавых беспарадках» на гэты момант асудзілі ўжо 65 асобаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0