Фота: «Радыё Свабода», праваабарончы цэнтр «Вясна»

Фота: «Радыё Свабода», праваабарончы цэнтр «Вясна»

Згодна з артыкулам 121 Крымінальна-працэсуальнага Кодэкса РБ, асабістае паручыцельства заключаецца ў прыняцці на сябе асобамі пісьмовага абавязацельства аб тым, што падазроныя або абвінавачаныя, знаходзячыся на волі, не схаваюцца ад органа крымінальнага пераследу і суда, не будуць перашкаджаць расследаванню справы або разгляду яе судом і не будуць займацца злачыннай дзейнасцю.

Між тым і Сяргей Драздоўскі, і Алег Граблеўскі з'ехалі за мяжу. Такім чынам, яны парушылі артыкул 121.

«Вясна» паведамляе, што ўсіх чатырох паручальнікаў асудзілі. Суддзя Партызанскага раёна Міхаіл Макарэвіч вырашыў спагнаць з іх грошы.

У дачыненні да двух паручыцеляў Сяргея Драздоўскага — па 100 базавых велічынь (2900 беларускіх рублёў), а ў дачыненні да двух паручыцеляў Алега Граблеўскага — 200 базавых велічынь (5800 беларускіх рублёў) і 250 базавых велічынь (7250 беларускіх рублёў). Гэтае рашэнне можа быць абскарджана цягам 10 дзён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0