«Ты за бясплатна падрыхтаваў анестэзіёлагаў-рэаніматолагаў, — звярнуўся Лукашэнка да міністра аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча. — І нават калі не за бюджэт, а платна-капейкі плацяць. У нас наогул бясплатнае адукацыю, а там, дзе плацяць, гэта ў 10 разоў менш, чым у Амерыцы ці Германіі».

«Мы яго бясплатна падрыхтавалі, ён махнуў нам рукой і паехаў зарабляць. Тут ёсць праблема, і ты мне павінен унесці ў новым годзе прапанову, аж да драконаўскіх метадаў, — даў Лукашэнка заданне міністру. — Прыйшоў ва ўніверсітэт вучыцца — прыйшоў, скончыў. Мы цябе рыхтавалі, да прыкладу, адпрацуй 10 гадоў.

Потым хочаш кудысьці з’ехаць — аплаці нам кошт таго, што мы цябе вучылі, і едзь. Або хай тыя заплацяць, куды ты паедзеш. Тады з’ехаў і з’ехаў-прыйшлі маладыя, новыя. Нам трэба паставіць усе кропкі над «і». У новым годзе ты павінен унесці прапановы».

Дадаткова Лукашэнка паабяцаў для медыкаў сярэднія заробкі ў 2 тысячы рублёў.

«Дзве тысячы менш нельга. Узровень гэтых заробкаў для дактароў трэба захаваць. Яны пойдуць у нас у бюджэтнай сферы як лакаматыў па зарплаце, будзем і настаўнікаў падцягваць. Не можа быць краіны без доктара і настаўніка. Гэта наша сапраўдная інтэлігенцыя», — сказаў ён.

Пры гэтым, у 2020-м годзе сярэдні налічаны заробак медыкаў у Беларусі склаў 1144,1 рублі, у дактароў — 1881. Праўда, як правіла, гэта праца не на адну стаўку.

Нагадаем, цяпер пасля сканчэння медыцынскага ўніверсітэта медыкі павінны адпрацаваць, як і ўсе маладыя спецыялісты, — 2 гады.

Усяго ж у Беларусі, па дадзеных агульнарэспубліканскага банка вакансій, не хапае каля 10 тысяч медработнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0