Выданне параўнала перыяд са студзеня па верасень 2021-га з аналагічным перыядам мінулага года.

Аказалася, што самы вялікі скачок адбыўся ў продажах слабаалкагольных напояў (калі не лічыць піва). А мацней за ўсё праселі продажы фруктовага соку.

У топ росту продажаў трапілі выключна харчовыя тавары. А ў антырэйтынгу ёсць і нехарчовыя.

Топ-5 тавараў па росце продажаў:

  • напоі слабаалкагольныя (без піва) — 61,7%
  • мінеральная вада — 12%
  • каньяк, віно і лікёры — 10-15%
  • мясныя прадукты (каўбасныя вырабы, вэнджаніна, паўфабрыкаты) — 5,1%
  • дзіцячае харчаванне — 5,1%

Топ-5 тавараў па падзенні продажаў:

  • фруктовыя і агароднінныя сокі — -14%
  • тэлевізары — -11,5%
  • крупы — -10%
  • абутак — -10%
  • алей — -9%

За год — з верасня мінулага года па верасень гэтага — больш за ўсё падаражэлі гародніна: буракі, морква, капуста. Цэны на іх выраслі на 45-67%, аднак продаж гародніны за гэты перыяд толькі павялічыўся. Садавіна падаражэла параўнальна не вельмі (за выключэннем бананаў).

Падаражэў на 50% алей, і, як бачым, купляць яго сталі менш. Выраслі кошты на паўфабрыкаты і вырабы з мяса, што не прымусіла беларусаў адмовіцца ад іх. Затое неапрацаванага мяса сталі купляць менш.

У цэлым у 2021 годзе продажы харчовых і нехарчовых тавараў выраслі на 1,7% і 1,3% адпаведна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0