Сёння яе справу разглядалі ў судзе Фрунзенскага раёна. На Вольгу склалі пратакол паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП. Згодна з ім, яна «захоўвала ў асабістым акаўнце матэрыялы тэлеграм-канала «Баста», які прызнаны экстрэмісцкім». На судзе жанчына прызнала віну часткова, бо яна «чытае тэлеграм-каналы, але не распаўсюджвае іх».

На судзе дапыталі сведку-міліцыянта з Фрунзенскага РУУС. Ён распавёў, што Вольга была дастаўленая ў РУУС, «бо былі падазрэнні, што яна ўдзельнічала ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах». Паводле яго словаў, у РУУС супрацоўнікі агледзелі яе тэлефон і ўбачылі, што яна была падпісаная больш чым на дзесяць тэлеграм-каналаў, якія прызнаны экстрэмісцкімі. Пасля гэтага на яе склалі пратакол паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП.

Аднак Вольга звярнула ўвагу, што тэлефон у яе забралі яшчэ ў ГУБАЗіКу, таму супрацоўнікі РУУС не маглі агледзець яго. Тэлефона не было і ў вопісе арышту, таму сведка ніяк не мог азнаёміцца з тэлефонам, бо ён быў выняты раней.

Жанчына распавяла, што ў ГУБАЗіКу з ёй хацелі зняць «пакаяльнае відэа», але яна адмовілася.

Суддзя Фрунзенскага раёна Юлія Блізнюк арыштавала Вольгу Казадой на 15 сутак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0