Як заявіў падчас пасяджэння дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў, прыняцце гэтага дакумента абумоўлена «змяненнем ваенна-палітычнага становішча ў рэгіёне, узнікненнем новых выклікаў і пагроз для Беларусі і Расіі, беспрэцэдэнтным знешнім ціскам на краіны».

«Новая ваенная дактрына дазволіць павысіць узровень узгодненасці абароннай палітыкі, своечасова адаптаваць задачы міністэрстваў абароны з улікам змены ў рэгіёне ваенна-палітычнай абстаноўкі», — сказаў Дзмітрый Мезенцаў.

Нагадаем, раней міністр абароны Расійскай Федэрацыі Сяргей Шайгу заявіў, што новую ваенную дактрыну зацвердзяць на бліжэйшым пасяджэнні Рады саюзнай дзяржавы. «Дакумент закліканы каардынаваць высілкі дзвюх краін не толькі ў адказ на ваенныя пагрозы, але і на палітычны і эканамічны ціск з боку «так званага калектыўнага Захаду», — кажа Шайгу.

Шайгу: Будзе прынятая новая ваенная дактрына Расіі і Беларусі. Што гэта і чаму важна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0